Не хочаце глядзець Мота? Глядзіце сваіх! Міністэрства сепультуры запускае праект з канцэртамі беларускіх гуртоў
Як у Беларусі схадзіць на канцэрт забароненых выканаўцаў бяспечна і бясплатна.
Міністэрства сепультуры запускае праект «Сепультура Alive», які дае магчымасць беларусам і беларускам трапіць на выступы любімых артыстаў з любога канца планеты. Штомесяц на канале будуць ладзіцца анлайн-канцэрты з удзелам вядомых музыкантаў, інтэрактыў, эксклюзіўныя нумары і аўкцыёны.
— Няма ніякіх «там» і «тут». Мы беларусы, дзе б ні знаходзіліся цяпер, і маем аднолькавыя магчымасці і правы слухаць любімую музыку і хадзіць на канцэрты сваіх герояў, — кажа стваральнік праекту Аляксандр Чарнуха. — «Міністэрства сепультуры» паказала, што гісторыі пра беларускую музыку могуць збіраць дзясяткі і нават сотні тысяч праглядаў — і асноўная аўдыторыя канала знаходзіцца ў Беларусі.
Канцэрт будуць бясплатныя, але стваральнікі заклікаюць супольнасць беларусаў за межамі краіны падтрымаць музыкантаў і каманду «Сепультуры» данатамі.
— Менавіта гэтая падтрымка дае беларусам у Беларусі магчымасць ажыццявіць сваю мару і трапіць на канцэрт любімага гурта, які ўжо даўно не можа выступаць у роднай краіне, — распавядае Аляксандр Чарнуха.
Першы канцэрт на канале адбудзецца 16 кастрычніка ў 20:00 па мінскім часе. Праз тыдзень у гледачоў з’явіцца магчымасць зрабіць данат і такім чынам падтрымаць музыкантаў і каманду «Сепультура Alive».
Спасылка на трансляцыю — https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs
Канал «Сепультура Alive» — https://www.youtube.com/@sepulive
Telegram Аляксандра Чарнухі для каментароў — @charnukha
Читайте еще
Избранное