Выйшла апошняе інтэрв’ю Мікіты Мелказёрава – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
Што будзе з каналам «жыццё-маліна».
На канале «жыццё-маліна» апублікаванае апошняе інтэрв’ю Мікіты Мелказёрава, зробленае ім у дзень смерці, 20 снежня 2025-га. Яго госцем стаў колішні дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» і пісьменнік Аляксандр Лукашук.
Гэта размова пра жыццё, Васіля Быкава, Лі Харві Освальда, Пазняка, Шушкевіча і шмат іншых рэчаў, гаворыцца ў апісанні да відэа.
«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік»
Каманда канала «жыццё-маліна» паведаміла, што гэты выпуск будзе апошнім:
Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў.
Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі.
Мікіта, дзякуй за тваю выкшталцонасць і жаданне рабіць якасць. У цябе атрымалася, можа, і ў нас нешта яшчэ атрымаецца. Тут і цяпер жыццё дакладна не маліна, але яно працягваецца... І сонца калісьці загляне. Бывай, сябар…
Читайте еще
Избранное